Мінчук прымацаваў да жырандолі мабільнік, каб здымаць амаральныя паводзіны былой жонкі

Атрыманым відэа ён дзяліўся з былой цешчай.

27.12.2024 / 17:11

Фота ілюстрацыйнае

Па матэрыялах следства, летам 2024 года 42-гадовы мінчук прыехаў у кватэру, дзе жыла ягоная былая жонка, каб там сустрэцца з сынам. Пры гэтай нагодзе ён прымацаваў на люстры ў адным пакоі свой мабільны тэлефон з дадаткам, які дазваляў весці відэаназіранне. Камера стаяла на люстры два месяцы, з 1 ліпеня па 1 верасня.

Рабіў мужчына гэта дзеля таго, каб на фактах паказаць сваякам і іншым зацікаўленым асобам, што жанчына нібыта вядзе амаральны лад жыцця. Адным з адрасатам, каму дасылалася здабытае такім чынам відэа, была маці жанчыны.

Пасля скаргі жанчыны на яе былога мужа завялі крымінальную справу. Яму інкрымінавалі «наўмысныя незаконныя збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці іншых асоб без іх згоды, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян».

Цяпер мужчыну будуць судзіць у Першамайскім судзе горада Мінска па ч. 1 і ч. 2 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Жанчына крала адзенне ў мінскім ГЦ і прадавала ў іншай краіне

У Мінску маладая маці, што ехала з дзіцём, напала на кантралёрку. Ёй далі гіганцкі штраф

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах

Nashaniva.com