Доктару Рандарэнку, моцна збітаму пры затрыманні, далі 4 гады калоніі
Прэс-служба Віцебскага абласнога суда паведаміла вердыкт: 4 гады калоніі і канфіскацыя тэлефона Apple iPhone 12 Pro, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
27.12.2024 / 18:41
Аляксандра Рандарэнку судзілі па артыкулах аб распальванні варожасці і рэабілітацыі нацызму (ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 130-1 КК).
Вясной Аляксандр быў затрыманы пасля ўдзелу ў чат-рулетцы, збіты сілавікамі і пяць разоў падвергнуты адміністрацыйнаму пераследу.
Вынесены яму прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, але ў беларускіх умовах гэта нічога не дае.
Сёння пачалі судзіць віцебскага доктара, якога моцна збілі пры затрыманні
Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні
Віцебскаму доктару далі 15 сутак за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы