NASA падзялілася новым здымкам «Каляднай ялінкі» з зорак

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы ЗША (NASA) апублікавала здымак, зроблены 17 снежня. 

27.12.2024 / 18:58

Малюнак атрымалася сканструяваць, выкарыстоўваючы кадры з двух тэлескопаў: з абсерваторыі Chandra і з аптычнага прыбора астрафатографа Майкла Клоу ў Арызоне.

Бела-блакітныя кропкі на здымку — гэта зоркі. А зялёны фон, які нагадвае яловыя галіны — гэта скапленне газу.

«Калядная ялінка» — скапленне маладых зорак, якое знаходзіцца на адлегласці 2 500 светлавых гадоў ад Зямлі. Навукоўцы гавораць, што гэтаму скапленню — ад 1 да 5 мільёнаў гадоў.

У Салігорску на зімовым небе праглянула вясёлка ФОТЫ

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было

Мінскі планетарый шукае метэарыт, які нядаўна ўпаў на Беларусь

Астраномы патэнцыйна знайшлі сляды сямі высокаразвітых цывілізацый

Nashaniva.com