Ва Украіны заканчваюцца ракеты ATACMS
The New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў піша, што Украіна абмяжоўвае прымяненне ракет ATACMS з-за вычарпання запасаў і верагоднай змены палітыкі новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адносна дазволу на ўдары ўглыб Расіі
28.12.2024 / 08:10
Фота: Мінабароны Расіі
Выданне паведамляе, што вясной Злучаныя Штаты перадалі Украіне каля 500 ракет ATACMS са складоў Пентагона.
Першапачаткова Украіна ня мела дазволу выкарыстоўваць гэтыя ракеты для ўдараў па тэрыторыі Расіі, таму яны ўжываліся для паразы мэтаў на акупаваных тэрыторыях, у прыватнасці ў Крыме.
Аднак у сярэдзіне лістапада адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіла Кіеву выкарыстоўваць гэтыя ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ. Выданне адзначае, што на той момант ва Украіны заставалася толькі толькі «дзясяткі ракет» — верагодна, каля 50, піша «Украінская праўда»
Як піша The New York Times са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў, магчымасці атрымаць дадатковыя ракеты былі фактычна вычарпаныя. Абмежаваныя запасы гэтага ўзбраення ўжо былі накіраваны для вырашэння патрэбаў у рэгіёнах Блізкага Усходу і Азіі.
У Вялікабрытаніі, якая пасля рашэння Байдэна таксама дазволіла Украіне выкарыстоўваць свае дальнабойныя ракеты Storm Shadow на тэрыторыі Расіі, нядаўна заявілі, што іх запасы гэтых ракет таксама вельмі абмежаваныя.
Таксама выданне адзначае, што сітуацыю наўрад ці зменіць Дональд Трамп, які нядаўна заявіў у інтэрв'ю Time, што ён катэгарычна не згодны з выкарыстаннем Украінай ракет ATACMS на тэрыторыі Расеі. Трамп назваў рашэнне адміністрацыі Байдэна даць гэтыя ракеты «дурным».
На наступны дзень Крэмль адрэагаваў, заявіўшы, што пазіцыя Трампа «цалкам супадае» з поглядамі Масквы.