У Мінску адкрылася крама толькі з беларускімі цацкамі

У гандлёвым цэнтры «Чэрвеньскі» адкрылася крама беларускіх цацак. Толькі беларускіх, і ніякіх іншых. Магазін атрымаў назву «Беларуская цацка» і стаў першай кропкай новай сеткі, паведамляе BelRetail.

28.12.2024 / 13:32

Развіццём новай сеткі займаецца кампанія «Краіна цацак», якая ўжо валодае сеткай крам FUNtastik.

Асноўная адметнасць «Беларускай цацкі» ў тым, што тут прадстаўлена выключна прадукцыя беларускіх вытворцаў. У адрозненне ад магазінаў FUNtastik, тут можна знайсці тавары для ўсіх узростаў: ад самых маленькіх да дарослых. Кампанія адзначае, што ўсе цацкі вылучаюцца высокай якасцю, бяспекай і даступнымі цэнамі.

У краме прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі ад вядомых беларускіх брэндаў: «Палессе», Fancy, Genio Kids, Dream Makers і іншых. 

Крама знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Чэрвеньскі» (вул. Маякоўскага, 6).

Nashaniva.com