Украінскага дэпутата, якога вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе, будуць вазіць з СІЗА на пасяджэнні Вярхоўнай Рады

А ў камеры павінны забяспечыць яго камп'ютарам, каб мог складаць законапраекты, піша «Дзеркало тиджня» са спасылкай на народнага дэпутата Аляксея Ганчарэнку.

28.12.2024 / 20:49

Нестар Шуфрыч на пасяджэнні суда. Фота: Суспільне

Дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Нестара Шуфрыча, які ў 2019 годзе абраўся ў парламент ад прарасійскай Апазіцыйнай платформы «За жыццё», цяпер падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і трымаюць пад вартай.

Але фармальна мандата ён не пазбаўлены, і Шаўчэнкаўскі раённы суд пастанавіў, што

Шуфрыча павінны не толькі вазіць на пасяджэнні Рады, але і «стварыць яму ўмовы для паўнавартаснай працы», гэта значыць, забяспечыць у камеры камп'ютарам, які падключаны да сістэмы электроннага дакументазвароту, каб магчы праз яго падаваць законапраекты і папраўкі.

Нестар Шуфрыч быў затрыманы 15 верасня мінулага года. Па версіі следства, ён дзеля выканання дадзеных яму заданняў выступаў на тэлеканалах Украіны і Расіі з мэтай распаўсюджвання расійскай прапаганды і прасоўвання антыўкраінскай палітыкі. 

Прыкладам Шуфрыча натхніўся іншы дэпутат, які знаходзіцца пад вартай па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе, Аляксандр Дубінскі. Ён ужо паабяцаў дамагацца таго ж самага на найбліжэйшым пасяджэнні суда.

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе

Nashaniva.com