У Беларусі знайшлі новы грыб і назвалі яго ў гонар Скарыны

Новы грыб у Беларусі знайшоў біёлаг Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Скарыны Андрэй Цурыкаў. Прафесар заўважыў гэты від падчас вывучэння гарадскіх лішайнікаў на прыдарожных дрэвах на ўскраіне Гомеля (Навабеліцкі раён), паведамілі на сайце ўніверсітэта.

28.12.2024 / 22:53

Грыб вельмі маленькіх памераў, ён паразітуе на лішайніках. Навукоўцу спатрэбілася пяць гадоў, каб даказаць, што гэта новы, раней невядомы від.

Назвалі грыб «Спірографа Скарыны» — у гонар беларускага першадрукара.

Андрэй Цурыкаў

Школьніца з Бешанковічаў прыдумала, як шыць торбы з чайнага грыба

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Перад зімой на Камароўцы зноў з'явіліся грыбы

Nashaniva.com