Чалавек загінуў, пераходзячы трасу ў Лагойскім раёне

У Лагойскім раёне аўтамабіль Citroën збіў пешахода, які пераходзіў дарогу. Пацярпелы ў выніку загінуў.

28.12.2024 / 23:26

«На 30-м км аўтадарогі М-3 «Мінск-Віцебск», паблізу прыпыначнага пункта «Дубрава» Лагойскага раёна 37-гадовы кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі Citroën у кірунку сталіцы, здзейсніў наезд на пешахода, жыхара горада Мінска, які, паводле папярэдняй інфармацыі, пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам», — паведамілі пра сітуацыю ва УУС Мінскага аблвыканкама.

У выніку ДТЗ 60-гадовы пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. 

Nashaniva.com