У Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт. 179 чалавек загінулі

Пасажырскі самалёт пацярпеў крушэнне падчас пасадкі ў міжнародным аэрапорце горада Муан Паўднёвай Карэі. На борце быў 181 чалавек.

29.12.2024 / 08:26

Самалёт вылецеў за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і ўрэзаўся ў агароджу, пасля чаго выбухнуў. 

На борце авіялайнера знаходзіліся 175 пасажыраў і 6 членаў экіпажа. Папярэдне, выжылі толькі 1 пасажыр і 1 член экіпажа. 

Фота: AP Photo / Ahn Young-joon

Папярэдне, прычына крушэння — сутыкненне борта з птушкамі. Яны трапілі ў рухавік, пасля чаго борт атрымаў пашкоджанні шасі, і яны не адкрыліся пры пасадцы.

Nashaniva.com