Напярэдадні паўднёвакарэйскай авіякатастрофы ў свеце адбыліся яшчэ два здарэнні з самалётамі, але з лепшым фіналам

Сёння ноччу ў Паўднёвай Карэі пры заходзе на пасадку разбіўся пасажырскі самалёт, 179 чалавек загінулі. Высвятляецца, што ўвечары ў суботу, 28 снежня, адбыліся яшчэ два падобныя здарэнні з самалётамі. Праўда, яны скончыліся добра. 

29.12.2024 / 11:03

Экіпаж Boeing 737-800 авіякампаніі KLM Royal Dutch Airlines, які выконваў рэйс з Осла ў Амстэрдам, неўзабаве пасля ўзлёту выявіў збой гідраўлічнай сістэмы і вырашыў вярнуцца ў Осла. 

Падчас пасадкі самалёт вынесла за межы паласы на траву. Пацярпелых няма. 

У Канадзе пасля няўдалай пасадкі самалёт загарэўся. Папярэдне, адно з колаў шасі не спрацавала пры пасадцы, самалёт праслізнуў па ўзлётна-пасадачнай паласе і загарэўся. Папярэдне, ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com