Беларусы трапілі ў жудаснае ДТЗ у Ленінградскай вобласці. Кіроўца загінуў

Грамадзяне Беларусі трапілі ў сур'ёзную аварыю ў Ленінградскай вобласці РФ, кіроўца загінуў на месцы, заўважыў Reform.news. 

29.12.2024 / 12:41

Фота: МУС Расіі па горадзе Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці

Трагедыя адбылася раніцай 28 снежня ў Кірышскім раёне.

Мужчына не справіўся з кіраваннем, машына з'ехала ў кювет, перавярнулася і ўрэзалася ў дрэва.

У выніку ДТЗ вадзіцель загінуў на месцы. Двое пасажыраў з рознымі траўмамі сярэдняй цяжкасці дастаўлены ў бальніцу.

Вядома, што пасажыры і кіроўца — грамадзяне Беларусі.

Nashaniva.com