«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай

Навагоднія ўпрыгожанні, выбраныя гаспадарамі, каментатары ахарактарызавалі як сапраўднае ўвасабленне дзіцячых мараў.

29.12.2024 / 18:33

Дом у вёсцы Ізбіно Вілейскага раёна ўразіў людзей сваёй навагодняй ілюмінацыяй. Скрыншот відэа

Ролік з незвычайным домам сабраў у TikTok ужо больш за 1,9 мільёна праглядаў.

Гаспадары ўчастка ў вёсцы Ізбіно Вілейскага раёна (ускраіна Вілейкі) стварылі сапраўдную атмасферу святочнага чарадзейства. Яны не абмежаваліся традыцыйным святочным асвятленнем: тут кожны куточак тэрыторыі ўпрыгожаны тэматычнымі святлодыёднымі фігурамі, якія ствараюць эфект грандыёзнага светлавога шоу.

З боку дарогі мінакоў сустракае вялікая электрычная расцяжка з віншаваннем з Новым годам, якая падкрэслівае святочную атмасферу гэтага месца.

@caravan_by

Ваши предложения

♬ оригинальный звук - caravan_by

Аўтар відэа з гумарам адзначае, што такія маштабныя ўпрыгожанні могуць быць бачныя нават з космасу.

Каментатары пераважна выказваюць захапленне незвычайным падыходам да дэкору, адзначаючы, што гаспадары рэалізавалі мару дзяцінства і ўвасобілі сапраўдную навагоднюю казку.

Аднак не ўсе карыстальнікі аднадушныя ў сваіх ацэнках. Некаторыя практычныя каментатары выказалі цікавасць да таго, наколькі істотна павялічыцца рахунак за электрычнасць уладальнікаў гэтага казачнага дому. Ёсць і тыя крытыкі, які лічаць падобнае ўпрыгажэнне дома безгустоўшчынай.

Nashaniva.com