У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа
Адкрыццё BELAZ SHOP на прадпрыемстве назвалі «стартам амбіцыйнага праекта па прасоўванні брэнда».
29.12.2024 / 22:09
Адкрыццё крамы з мерчам БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал БелАЗа.
Крама размясцілася ў гандлёвым цэнтры па праспекце Леніна, 20. Першую пакупку зрабіў старшыня гарвыканкама Аляксандр Цывако, які БелАЗа на адкрыцці разам з генеральным дырэктарам БЕЛАЗа Сяргеем Лесіным.
У BELAZ SHOP можна набыць футболкі, байкі, спартыўныя касцюмы, дзіцячае адзенне, а таксама брэндаваную прадукцыю — ад магнітаў да чамаданаў.
Сувенірная прадукцыя ў фірмовай краме БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа
Мадэлькі тэхнікі ў фірмовай краме БелАЗа. Фота: тэлеграм-канал БелАЗа
У лістападзе вытворца кар'ерных самазвалаў у сваёй інтэрнэт-краме пачаў прадаваць боты БелАЗ. Абутак вельмі нагадвае прадукцыю брэнда Timberland, але замест амерыканскага лагатыпа з выявы дуба на іх змешчаны сілуэт жодзінскага самазвала, а зверху — назва прадпрыемства.
Праз некалькі дзён пасля пачатку продажаў праваабаронцы паведамілі пра затрыманні, звязаныя з кпінамі з фірмовых ботаў БелАЗа.