«Не трэба заганяць пад зямлю палацы». Лукашэнка загадаў спрасціць будаўніцтва метро

Аляксандр Лукашэнка арыентуе метрабудаўнікоў на прастату і функцыянальнасць, пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця новага ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, піша БелТА

30.12.2024 / 11:27

Фота: БелТА

«Не трэба заганяць пад зямлю палацы. Лепш зробім прасцей станцыі, але больш», — сказаў ён.

«Усё быццам добра, але павольна. Катастрафічна марудна. Трэба хутчэй — у два разы. Нікуды не дзенемся, у Мінску трэба рабіць метро сапраўднае, добрае метро», — падкрэсліў Лукашэнка.

Сёння былі адкрытыя тры станцыі метро трэцяй лініі: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасцінец».

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Nashaniva.com