Славу Камісаранку завочна асудзілі на шэсць гадоў

Справу Камісаранкі разглядалі ў парадку «спецыяльнай вытворчасці».

30.12.2024 / 12:37

Мінскі гарадскі суд завочна асудзіў коміка Славу Камісаранку да шасці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Справу разглядалі ў парадку «спецыяльнай вытворчасці».

Яго абвінавацілі па артыкулах аб распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), паклёпе на Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК) і абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК).

«Вельмі хацеў прыйсці, на жаль, не атрымалася. Дзякуй, што ёсць магчымасць дыстанцыйна вырашыць пытаннечка», — пракаментаваў Камісаранка заведзеную на яго крымінальную справу ў інстаграме

Nashaniva.com