Ад нападу акулы ў Егіпце ў Чырвоным моры загінуў супрацоўнік Еўракамісіі
Драпежнік напаў на двух аквалангістаў падчас дайвінгу ў Чырвоным моры.
30.12.2024 / 14:49
Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com
У Чырвоным моры загінуў італьянскі турыст, які працаваў у Еўрапейскай камісіі — на яго напала акула, перадае «Еўрапейская праўда». Здарэнне адбылося ў Егіпце ў нядзелю, 29 снежня.
Марскі драпежнік напаў на двух аквалангістаў падчас дайвінга ў Чырвоным моры. Акула забіла аднаго з іх і параніла яшчэ аднаго італьянскага турыста, які знаходзіўся побач з загінулым.
Загінуламу Джанлуку Ды Джоі 21 снежня споўнілася 48 гадоў. Ён быў жанаты, знаходзіўся ў Егіпце з сям'ёй у адпачынку.
Мужчына працаваў у Еўрапейскай камісіі ў Аб'яднаным даследчым цэнтры (JRC) — службе, якая займалася ў Камісіі пытаннямі навукі і ведаў.
Па даных Інстытута даследавання акул, за апошнія 10 гадоў у Чырвоным моры пацверджаны чатыры смерці з-за нападу акул. Апошні выпадак здарыўся ў чэрвені 2023 года паблізу Хургады, тады загінуў 24-гадовы расіянін, піша BBC.