Былога міністра абароны Арменіі затрымалі ў Маскве

Былы міністр абароны Арменіі Аршак Карапецян затрыманы ў Маскве, паведаміла РБК крыніца, блізкая да МУС, і пацвердзіла суразмоўца ў тэрытарыяльным аддзяленні паліцыі. 

30.12.2024 / 15:01

Карапецяна затрымалі на Цвярской вуліцы днём. Генерал-маёр абвешчаны ў вышук у Арменіі паводле некалькіх артыкулаў — «незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці», «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі» і «злоўжыванне ўладай».

Аршак Карапецян займаў пасаду міністра абароны Арменіі некалькі месяцаў у 2021 годзе.

Nashaniva.com