Байдэн паведаміў пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб'явіў пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне ў сферы бяспекі на суму амаль 2,5 млрд даляраў, паведаміла прэс-служба Белага дома.
30.12.2024 / 16:22
Джо Байдэн. Фота: AP
У заяве амерыканскага прэзідэнта сказана, што такое рашэнне
«дасць Украіне як неадкладны прыток магчымасцяў, якія яна працягне эфектыўна выкарыстоўваць на поле бою, так і доўгатэрміновыя пастаўкі сістэм СПА, артылерыі і іншых крытычна важных сістэм узбраення».
Дапамога Украіне будзе аказаная за кошт размяшчэння заказу на вытворчасць зброі на 1,22 млрд даляраў, а таксама за кошт скарачэння запасаў арміі ЗША на 1,25 млрд даляраў.
Такім чынам Украіне будуць выдзеленыя ўсе сродкі, раней узгодненыя Кангрэсам.
Джо Байдэн лічыць, што мог перамагчы Дональда Трампа, калі б не саступіў месца Харыс
Ва Украіны заканчваюцца ракеты ATACMS
Байдэн даручыў Пентагону паскорыць пастаўкі ўзбраенняў Украіне
Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі