Украіна прадала частку арыштаванага на сваёй тэрыторыі беларускага калію
Украінскае Агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АВМА) 30 снежня паведаміла пра рэалізацыю часткі арыштаванай партыі хларыду калію вытворчасці ААТ «Беларуськалій».
31.12.2024 / 00:00
Здымак ілюстрацыйны. Фота: infotrans.by
«З выстаўленых у лістападзе 2024 года на рэалізацыю 433 вагонаў хларыду калію вытворчасці ААТ «Беларуськалій» агульнай вагой 30 431 тон сёння быў рэалізаваны груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8 123 тон. Агульная сума рэалізацыі склала 87280296 грыўняў, у тым ліку мытныя плацяжы на суму 33786156 грыўняў», — паведамілі ў АВМА.
Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў, якія ў пераліку складаюць каля 2 млн даляраў, збіраюцца накіраваць «на ўзмацненне эканомікі і абараназдольнасці краіны».
Назвалі галоўных пастаўшчыкоў калію на кітайскі рынак. Беларусь другая, але бывала і першай
«Беларуськалій» хоча спагнаць з Літвы шалёную суму кампенсацыі
Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі