У Смаленскай вобласці гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотнікаў

Была атакаваная нафтабаза ў Ярцаве.

31.12.2024 / 07:54

На досвітку 31 снежня расійскія СМІ і паблікі паведамілі пра тое, што гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотных лятальных апаратаў у расійскай Смаленскай вобласці.

У паведамленнях адзначаецца, што была атакаваная нафтабаза ў Ярцаве.

Кіраўнік раёна нібыта пацвердзіў інфармацыю пра атаку на «аб'ект паліўна-энергетычнага комплексу». Расійскія паблікі пішуць, што жыхары Ярцава чулі больш за дзясятак выбухаў, пасля якіх у раёне нафтабазы пачаўся пажар.

Пазней губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін пацвердзіў, што ў горадзе Ярцаве пасля атакі нібыта ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтабаза.

Nashaniva.com