Украінскія байцы сіл спецаперацый занялі сяло ў Курскай вобласці
Паведамляецца, што ў населеным пункце знаходзіліся паўночнакарэйскія войскі.
31.12.2024 / 14:30
Украінскія байцы занялі адзін з населеных пунктаў у Курскай вобласці Расіі. Аперацыю правялі рэйнджары 6-га палка сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, піша УНІАН.
Пры гэтым пазначана, што гэтаму папярэднічала праца ўкраінскай артылерыі, пасля чаго на зямлі воіны ССА зайшлі ў сяло, адбілі і зачысцілі яго ў рамках правядзення спецыяльных дзеянняў у гэтым раёне.
«Аказалася, што разам з расійскімі вайскоўцамі сяло трымалі таксама войскі Паўночнай Карэі», — дадалі вайскоўцы.