Галоўчанка расказаў, якую незвычайную прыладу для гатавання ежы ён асвоіў

Кіраўнік урада таксама распавёў у эфіры Першага інфармацыйнага, якія стравы ён умее гатаваць.

31.12.2024 / 15:15

«У нас у сям'і за гэтую частку (прыгатаванне ежы) адказвае, вядома, жонка, але часам я раблю грыль.

А нядаўна асвоіў не вельмі традыцыйны для нас спосаб падрыхтоўкі ежы — тандыр, у якім можна запякаць і гародніну, і мяса, і рыбу», — расказаў прэм'ер.

Кіраўнік Саўміна таксама прызнаўся, што адна з яго любімых страў — бульбяная бабка, аднак гатаваць яе ён не вельмі любіць.

Раман Галоўчанка ўжо не ў першы раз гаворыць пра гэтую любімую страву з бульбы. Пры гэтым, паводле яго слоў, гэта павінна быць сапраўдная беларуская бабка, якая запякаецца ў чыгунку ў печы, з грудзінкай і смажанай цыбуляй.

Галоўчанка таксама паведамляў, што на гэтую зіму ён ужо набыў мех бульбы.

Nashaniva.com