Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны

Міліцыя пераведзеная на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Улічвайце гэта, ідучы гуляць.

31.12.2024 / 16:47

АМАП на вуліцах Мінска. Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

З 31 снежня па 8 студзеня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. 

Каля ўсіх ялінак, каля вакзалаў і гандлёвых цэнтраў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Частка з іх можа быць у цывільным.

Традыцыйна праход да ялінак можа адбывацца праз пункты пропуску. На іх могуць не толькі правяраць на выбухоўку, але заадно і ператрасаць асабістыя рэчы, шукаць беларускую і ўкраінскую сімволіку, правяраць тэлефоны. Улічвайце гэта, калі пойдзеце на святкаванні.

Шчыльнасць нарадаў на вуліцах і ў дварах таксама павялічаная і, нагадаем, шмат дзе за людзьмі сочаць праз сістэмы відэаназірання. 

Nashaniva.com