Выдавецтва «Янушкевіч» выйшла на Amazon

У 2024 годзе кнігі беларускага выдавецтва сталі даступныя на найбольшым маркетплэйсе свету ў 15 краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

31.12.2024 / 21:16

«Мы выйшлі на самы магутны маркетплэйс у свеце не так даўно і ахапілі 15 краін у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, — паведаміў тэлеграм-канал «Кнігаўка». — Запусцілі фулфілмэнт, калі нашы кнігі захоўваюцца на амазонаўскіх складах, і заказы адпраўляюцца наўпрост адтуль, без нашага ўдзелу. Сістэма настолькі цікавая, як і складаная. Даступнасць кніг па-за Польшчай значна ўзрастае, бачым у гэтым вялікую перспектыву», — піша выдавец.

Нагадаем, што нядаўна Ігар Кулікоў захапляльна расказаў пра свой беларускі пераклад «Валадара Пярсцёнкаў», які выйшаў сёлета ў «Янушкевічу». 

Nashaniva.com