Протас закінуў чарговыя дзве шайбы ў НХЛ. Ён ужо ў топ-50 бамбардзіраў

У сваім апошнім матчы 2024 года беларускі хакеіст «Вашынгтона» Аляксей Протас закінуў чарговыя дзве шайбы. Яго каманда перамагла «Бостан» з лікам 3:1.

01.01.2025 / 08:27

фота nhl.com

Протас выходзіў у першым звяне, правёў 17:30 гульнявога часу, зарабіў 2 (2+0) балы і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +2.

Цяпер на рахунку беларуса стала 32 (16+16) балы, набраныя ў 37 матчах рэгулярнага чэмпіянат НХЛ.

Ён займае 50-е месца ў лізе па гэтым паказчыку.

Nashaniva.com