Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе

Хто ж ведаў, што варта было ўкладацца ў кенійскія шылінгі ці хаця б шры-ланкійскія рупіі?

01.01.2025 / 09:52

Найбольшая кенійская банкнота, 1000 шылінгаў, гэта прыблізна 25 беларускіх рублёў

З 78 валют, на якія Нацбанк Беларусі ўсталёўвае абменныя курсы — ці штодзень, ці штомесяц, — у дачыненні да 57 беларускі рубель за год патаннеў.

Мы параўналі афіцыйны курс на 1 студзеня 2025 года з тым, што быў роўна год таму.

Самыя прыбытковыя і стратныя валюты за 2024 год

1) Кенійскі шылінг — +33%

2) Шры-ланкійская рупія — +20%

3) Малайзійскі рынгіт — +13%

4) Кіргізскі сом — +12%

5) Армянскі драм — +11%

11) Даляр — +9

48) Еўра — +3%

65) Расійскі рубль — -5%

76) Нігерыйская найра — -37%

77) Эфіопскі быр — -52%

78) Ліванскі фунт — -82%

Адзначым, што Нацбанк Беларусі абапіраецца на афіцыйныя курсы валют. Калі ў краіне дзейнічае чорны рынак валюты, сітуацыя можа істотна скажацца.

У чым феномен кенійскага шылінга? Проста ён на працягу 2023 года абвальваўся — прыблізна на 40% у адносінах да даляра — адносна ўсіх валют, а цяпер патрохі адыгрывае падзенне.

Nashaniva.com