82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!
У новагоднюю ноч цэны на таксі традыцыйна ўзлятаюць. Але тарыфы ў Гродна здзіўлялі.
01.01.2025 / 16:15
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня паездка на таксі з мікрараёна Баранавічы ў Дзевятоўку (каля 13 км) каштавала 77 рублёў. А калі класу «камфорт» — больш за 82 рублі, піша Newgrodno.by.