У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў

Трохлапы сабака блукаў у цэнтры Кішынёва.

01.01.2025 / 16:45

Трохлапы сабака Кодруц. Фота: Președinția Republici Moldova / NewsMaker

Сабака прэзідэнта Малдовы Маі Санду па мянушцы Кодруц згубіўся ў навагоднюю ноч, спалохаўшыся феерверкаў, піша выданне NewsMaker.

Раніцай 1 студзеня Кодруца заўважылі ў цэнтры Кішынёва. Аб'яву пра спалоханага сабаку без пярэдняй лапы апублікавалі ў сацсетках.

На фатаграфіі многія пазналі Кодруца. Пасля гэтага сабаку злавілі і вярнулі Адміністрацыі Санду.

Прэс-сакратар прэзідэнта Ігар Захараў пацвердзіў інфармацыю аб знікненні сабакі. «Сёння раніцай з нашым дарагім сябрам Кодруцам адбыўся непрыемны выпадак. Гучныя феерверкі напалохалі яго, і ў паніцы ён выбег з двара Адміністрацыі прэзідэнта», — расказаў ён і дадаў, што вядомага на ўсю краіну сабаку хутка знайшлі і цяпер ён дома.

Перш чым трапіць да Санду, Кодруц быў бяздомным сабакам. Яго знайшлі пасля таго, як яго збіла машына — тады Кодруц і застаўся без лапы.

Кодруц стаў вядомы пасля інцыдэнтам з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандэрам Ван дэр Беленам — сабака ўкусіў яго за руку падчас сустрэчы ў Кішынёве з Маяй Санду. 

Nashaniva.com