Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле

«Я даў сабе слова больш не граць мянтоў, я не хачу іх больш граць. Але як той казаў, ніколі не заракайся».

01.01.2025 / 18:23

Дзмітрый Есяневіч

Былы акцёр Купалаўскага тэатра, шматдзетны бацька Дзмітрый Есяневіч раней здымаўся і ў расійскіх серыялах. Ён расказаў у перадачы «Шчыра кажучы» на «Белсаце», што больш не пагадзіўся б граць сілавікоў.

«Я даў сабе слова больш не граць мянтоў, я не хачу іх больш граць (…) Але як той казаў, ніколі не заракайся. На наступны дзень літаральна мне прапанавалі сыграць мянта, але савецкага. Там па праўдзівай гісторыі было, пару дзён і я сыграў», — згадаў акцёр здымкі ў 2023 годзе.

Цяпер, кажа ён, зрабіў бы выключэнне толькі для гісторыі маральнага выбару.

Незадоўга да таго, як Дзмітрый з'ехаў з Беларусі (гэта было ў 2024-м), ён прайшоў на ролю ў камедыйны серыял ТНТ. На пытанне, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле, кажа, што калі гэта серыял «харошых рускіх», то мог бы разглядзець прапанову.

«Калі пазнавалі ў Мінску ў крамах, казалі: як, вы тут?!» Купалавец Дзмітрый Есяневіч расказаў пра сваё затрыманне

Акцёр-купалавец Дзмітрый Есяневіч, які сутыкнуўся з рэпрэсіямі, змог выехаць з Беларусі

У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

Nashaniva.com