Украіна паставіць Малдове электраэнергію

У ноч на чацвер, 2 студзеня, украінскі «Энергаатам» паставіў Малдове электраэнергію, неабходную для пакрыцця дэфіцыту, паведамляе NewsMaker са спасылкай на малдаўскую Energocom.

02.01.2025 / 07:27

У дзяржаўнай кампаніі паведамілі, што на мяжы Малдовы і Румыніі пастаўкі электраэнергіі абмежаваныя аб’ёмам у 315 МВт з неабходных 650-800 МВт. Кішынёў рэзервуе частку электраэнергіі на штодзённых аўкцыёнах з магутнасцяў, якія не выкарыстоўваюцца на іншых межах Румыніі з суседнімі краінамі.

«Мы дадаткова будзем закупляць электраэнергію ва ўкраінскага «Энергаатама» — у начныя гадзіны, калі ў нашых калег ёсць лішак энергіі, і яны могуць яе экспартаваць», — паведаміў Energocom.

У Малдове 16 снежня быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў энергетыцы, а за некалькі дзён да гэтага — у непрызнаным Прыднястроўі.

Nashaniva.com