Алёна Ланская расказала, як стварыла кліп з дапамогай штучнага інтэлекту

Заслужаная артыстка Беларусі ў 2024 годзе прэзентавала кліп, пры стварэнні якога выкарыстоўваўся штучны інтэлект. Як нарадзілася ідэя, яна расказала «Мінск-Навінам».

02.01.2025 / 14:27

Праўладная спявачка сцвярджае, што гэта «першая відэаработа ў Беларусі з ужываннем перадавой нейратэхналогіі».

«Гаворка ідзе пра ўнікальнае спалучэнне мастацтва і інавацый, якое ўносіць новыя магчымасці ў музычную і відэаіндустрыі. Каманда таленавітых мастакоў і інжынераў аб'яднала намаганні, каб стварыць візуальную маляўнічую сімфонію. Відэа апускае ў унікальны свет, дзе нейрасетка творыць магію, — захапляльныя сцэны і візуальныя эфекты, якія раней былі немагчымымі.

Спявачка дадала, што «Жывы Сусвет» з'яўляецца для яе асаблівым.

— Гэта песня аб светабудове, з'яўленні людзей на Зямлі, барацьбе са страхам, пра важнасць несці ў сабе святло і дзяліцца ім з навакольнымі. Калі мы хочам дасягнуць гармоніі ў свеце, то, у першую чаргу, пачаць трэба з сябе, а Сусвет дабраславіць! — упэўненая артыстка.

Nashaniva.com