Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Адны беларусы нагадваюць гарачых галівудскіх акцёраў, іншыя — састарэлых расійскіх чыноўнікаў.

02.01.2025 / 20:53

Мінулыя падборкі двайнікоў беларусаў — першая частка і другая.

Вадзім Пракоп'еў і Бэн Кінгслі

Фота: скрыншот відэа, кадр з фільма «Востраў праклятых»

Былы мінскі рэстаратар і палітычны дзеяч Вадзім Пракоп'еў умее выказвацца востра і элегантна. Ёсць у гэтым нейкае падабенства з персанажамі — кемлівымі героямі або злодзеямі-інтэлектуаламі, — якіх выпадала граць выбітнаму брытанскаму акцёру Бэну Кінгслі.

Іван Шыла і Пол Мескал

Фота: сацсеткі, кадр з фільма «Гладыятар-2»

28-гадовы ірландскі акцёр Пол Мескал — зорка і сэкс-сімвал для новага пакалення. Ён стаў вядомым пасля серыяла «Нармальныя людзі», а ў «Гладыятары-2» блістаў у галоўнай ролі. Іван Шыла таксама зорка — толькі не ў кінаіндустрыі, а ў клінінгу. І прызнаны свецкі леў у мінулым.

Павел Шурмей і старажытны беларус з-пад Ваўкавыска

Фота: «Наша Ніва», рэканструкцыя антраполагаў

Нядаўна антраполагі рэканструявалі твар чалавека, які жыў каля Краснага Сяла, што на тэрыторыі сучаснага Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, у 2100—1500 гадах да н. э. Многія, пабачыўшы рэканструкцыю, усклікнулі: гэта ж Павел Шурмей! Мужны камандзір Палка Каліноўскага з барадой, дарэчы, таксама родам з Гродзеншчыны — з Ліды.

Коля Лукашэнка і Аляксей Вараб'ёў

Фота: «Белсат», сацсеткі

Калі Коля Лукашэнка пасталеў, у сацсетках сталі з'яўляцца яго фан-суполкі. «Краш усея Русі» — празвалі яго некаторыя расійскія СМІ. Магчыма, расійскія дзяўчаты ўпадабалі сына беларускага дыктатара праз яго падабенства з расійскім спеваком і былым футбалістам Аляксеем Вараб'ёвым.

Ягайла і Пэдра Паскаль

Фота: commons.wikimedia.org / Gage Skidmore

Гісторыю польскага караля і вялікага князя літоўскага Ягайлы (і яго супрацьстаяння з Вітаўтам) многія памятаюць яшчэ са школьных падручнікаў. Яго рысы ўгадваюцца ў Пэдра Паскалі — гарачым чылійска-амерыканскім акцёры, зорцы серыялаў «Апошнія з нас», «Нарка», «Гульня тронаў».

Аляксандр Косінец і Мікалай Патрушаў

Фота: скрыншот відэа БТ, Дзярждума РФ

Трэба сказаць, што беларускіх чыноўнікаў бывае складана адрозніваць — у сістэме ім адведзена безаблічная функцыя. Але ініцыятыўнаму Аляксандру Косінцу Лукашэнка аказаў вялікі давер і зрабіў свам намеснікам ва Усебеларускім народным сходзе. Расійскі чыноўнік Мікалай Патрушаў, у мінулым сакратар Рады бяспекі РФ, цяпер памочнік Пуціна. Яму даручана курыраваць караблебудаўніцтва.

@nashaniva Як саскуфіўся Коля Лукашэнка. На відэа з віншаваннем з Новым годам, якое з'явілася ў сацсетках, 20-гадовы хлопец мае не найлепшы выгляд #колялукашенко #колялукашенкокраш #Беларусь #нашаніва #белорусы #мова #новостибеларуси ♬ Funny lazy donkey (hilarious song)(937200) - LEOPARD

Двайнікі вядомых беларусаў: складана паверыць, што гэта не сваякі

Двайнікі вядомых беларусаў — частка 2. Ад падабенства некаторых вы ачмурэеце

Nashaniva.com