У Мінску легкавік урэзаўся ў «Партызанскі раён»
Здарэнне адбылося сёння на вуліцы Радыяльнай.
02.01.2025 / 15:23
57-гадовы кіроўца Peugeot з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі здзейсніў сутыкненне з Opel, які рухаўся ў тым жа кірунку, паведамляе ДАІ горада.
У выніку ўдару «Opel» адкінула на раздзяляльную паласу, дзе ён наехаў на штучную канструкцыю «Партызанскі раён».
У сваю чаргу Peugeot пасля сутыкнення адкінула на аўтамабіль «МАЗ», які таксама рухаўся ў тым жа кірунку.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.