На агітацыйным плакаце Гайдукевіч зноў паказаў нешта непрыстойнае

Кандыдат у прэзідэнты Алег Гайдукевіч падрыхтаваў прома для сваёй перадвыбарчай кампаніі.

02.01.2025 / 16:18

Улётка ад Гайдукевіча. Фота: тэлеграм-канал Гайдукевіча

Увагу на сябе звяртаюць улёткі, якія раздаюць людзям. На іх дэпутат і лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі паказвае фігу, а пасярод сцяга ЕС ззяе дзірка.

«Беларусь не аддадзім! Амерыканцам мірная Еўропа, якая развіваецца, не патрэбная. Як не патрэбная спакойная і квітнеючая Беларусь. Яны хочуць, каб мы былі на каленях і даведзеныя да галечы, як Украіна. Не дачакаюцца!» — напісана на ўлётцы.

@nashaniva Кандыдат Гайдукевіч зноў паказаў непрыстойны жэст выбаршчыкам #выборы #протесты #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Funny lazy donkey (hilarious song)(937200) - LEOPARD

У Гайдукевіча ёсць і класічныя плакаты, дзе ён пазіруе са складзенымі рукамі. Палітык праводзіць пікеты, якія ў беларускіх рэаліях — імітацыя выбарчай кампаніі.

Плакаты ў падтрымку Гайдукевіча. Фота: тэлеграм-канал Гайдукевіча

Як 2020 год паламаў жыццё Алега Гайдукевіча. Ні сям’і, ні палітычных перспектыў, і толькі той у руцэ

Nashaniva.com