У Бабруйску на пешаходным пераходзе аўто збіла жанчыну з дзецьмі

Кіроўца праскочыў на чырвонае.

02.01.2025 / 20:20

За секунду да здарэння. Скрыншот відэа УУС Магілёўскай вобласці.

Здарэнне адбылося 2 студзеня каля 17:30 на скрыжаванні вуліц Мінская-Шміта ў Бабруйску. 20-гадовы кіроўца на Jetta праскочыў на чырвонае і наехаў на 35-гадовую жанчыну і падлеткаў 11 і 17 гадоў, якія пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе.

Пешаходаў адвезлі ў бальніцу для абследавання. Аднаго падлетка пасля агляду адпусцілі дадому. Абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе УУС Магілёўскай вобласці.

Nashaniva.com