Максіму Мірнаму выдалілі з галавы злаякасную пухліну. Жонка тэнісіста апісала, як сям'я перажывала гэта

«Гэты кадр быў зроблены роўна год таму, калі наша сям'я праходзіла праз суровыя выпрабаванні».

02.01.2025 / 20:42

Год таму стала вядома, што ў тэнісіста Максіма Мірнага выявілі злаякасную пухліну ў галаве. Спартсмену правялі трэпанацыю чэрапа і выдалілі пухліну ў адной з мінскіх бальніц.

Напярэдадні Новага года яго жонка Ксенія выклала сямейнае фота.

Максім Мірны з сям'ёй. Фота: інстаграм яго жонкі

«Гэты кадр быў зроблены роўна год таму, калі наша сям'я праходзіла праз суровыя выпрабаванні. Мы трымаліся адно за аднаго, верылі, маліліся, дыхалі… І, нягледзячы на страх і нявызначанасць, знаходзілі сілы рухацца далей. Тады мы сустрэлі 2024 год з трывогай, але і з ціхай надзеяй, гатовыя спраўляцца з цяжкасцямі, якія нас чакаюць.

Гэты няпросты этап паказаў нам, як важная кожная пражытая хвіліна, як каштоўны час, праведзены разам, і наколькі моцная любоў, якая нас аб'ядноўвае.

Дзякуй Богу, што жыццё працягваецца, а значыць, у нас ёсць магчымасць нешта змяніць у лепшы бок…», — напісала яна ў інстаграме.

Nashaniva.com