У Барысаве ў краме памёр пакупнік. Эксперты высветлілі прычыну
Раптоўная смерць напаткала мужчыну ў краме, калі ён прыйшоў па пакупкі. Раптам яму стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і ўпаў на падлогу.
03.01.2025 / 10:36
Відавочцы выклікалі хуткую дапамогу, аднак медыкі канстатавалі смерць. Пры сабе ў памерлага не аказалася ніякіх дакументаў.
На месца здарэння прыехала следча-аператыўная група з прыцягненнем спецыяліста Барысаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Каб высветліць асобу мужчыны, было праведзена дактыласкапаванне. Было ўстаноўлена, што гэта 64-гадовы жыхар горада.
Судовыя эксперты ўстанавілі, што мужчына памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці ў выніку ішэмічнай хваробы сэрца.