«Байхэлп» пашырае дзейнасць па рэабілітацыі былых палітвязняў на іншыя краіны

З 2025 года «Байхэлп» пашырае сваю дзейнасць па комплекснай рэабілітацыі былых палітвязняў на іншыя краіны, паведаміў у сваім фэйсбуку сузаснавальнік Фонду Аляксей Лявончык.

03.01.2025 / 10:51

Аляксей Лявончык

«То-бок, гэта будзе магчыма не толькі ў Польшчы, Літве ці Грузіі, але і ў іншых краінах, дзе ёсць значная беларуская супольнасць», — удакладніў ён.

Для пацярпелых і рэпрэсаваных працуюць 8 шэлтараў: у Батумі, Вільні, Уроцлаве, Сопаце, Варшаве.

«Акрамя таго, каманда «Байхэлп» працягвае дапамагаць былым палітвязням з легалізацыяй і базавай інтэграцыяй (складаныя выпадкі мы перадаем партнёрам)», — дадаў Аляксей Лявончык.

Nashaniva.com