У Мінску кіроўца тралейбуса насмерць збіла жанчыну на самакаце
Здарэнне сёння адбылося ў 08:26 на павароце з вуліцы Калеснікава на вуліцу Налібоцкую.
03.01.2025 / 11:30
«Кіроўца тралейбуса пры павароце з вуліцы Калеснікава на вуліцу Налібоцкую не дала перавагу і здзейсніла наезд на 60-гадовую жанчыну, якая перасякала праезную частку на самакаце. Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння», — расказалі ў ДАІ.