У Беларусі забаранілі расійскую грэчку праз доўгую варку
Яна варыцца 29 хвілін пры абяцаных 25.
03.01.2025 / 14:16
Папулярную грачаную крупу «Фермер» забаранілі прадаваць у Беларусі. Яна трапіла ў спіс небяспечнай прадукцыі.
Гаворка ідзе пра грэчку вытворчасці ТАА «Дары палёў» з Барнаула Алтайскага краю.
Грэчка, якую пазіцыянуюць як хуткаразварную, не прайшла праверку. Вынікі выпрабаванняў паказалі, што крупа варыцца 29 хвілін, пры норме не больш за 25 хвілін.
У снежні па той жа прычыне забаранілі грэчку вытворчасці ТАА «Вега-інжынірынг».