Паліклінікам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выхадныя — у якасці альтэрнатывы прыватным медцэнтрам

Урад удакладніў парадак аказання платных паслуг у дзяржаўных медыцынскіх установах.

03.01.2025 / 19:41

Дакумент дазваляе паліклінікам аказваць платныя паслугі ў выхадныя і святочныя дні па жаданні пацыентаў. У спісе паслуг — гінекалагічныя, уралагічныя, афтальмалагічныя, нейрахірургічныя, отарыналарынгалагічныя, рэнтгенахірургічныя, рэканструктыўныя, артапедычныя, траўматалагічныя, чэрапна-тваравыя, агульнахірургічныя, практалагічныя і эндаскапічныя.

Такі эксперымент ужо праводзіўся ў асобных паліклініках, і ўлады прызналі яго паспяховым. Цяпер колькасць арганізацый, якім будзе дазволена аказваць платныя паслугі ў выхадныя, павялічана да 265.

Урад лічыць, што новае пастанова дазволіць прапанаваць грамадзянам альтэрнатыву прыватным медцэнтрам, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі па высокіх цэнах, а таксама павысіць узровень заробкаў медыцынскіх работнікаў.

Nashaniva.com