У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

Такое рашэнне ўлады тлумачаць павелічэннем выпадкаў траўм ад петард і феерверкаў.

03.01.2025 / 21:14

Пастанову аб забароне аптовага і рознічнага гандлю піратэхнічнымі вырабамі падпісаў Раман Галоўчанка. Яна не закранае бенгальскія агні, хлапушкі і тортавыя свечкі.

Акрамя таго, забарона не распаўсюджваецца на аптовы гандаль юрыдычнымі асобамі, якія маюць дазвол на продаж піратэхнікі IV і V класаў небяспекі. Да гэтай катэгорыі адносяцца піратэхнічныя вырабы, якімі могуць карыстацца толькі прафесіяналы са спецыяльнай ліцэнзіяй.

Урад патлумачыў забарону ўзрослай колькасцю траўм у выніку парушэння правілаў выкарыстання піратэхнікі, у тым ліку дзецьмі.

Пастанова набірае моц 4 студзеня.

Некалькі ампутацый, траўмы рук і ног. У навагоднюю ноч ад піратэхнікі пацярпелі 15 беларусаў

Nashaniva.com