Беларуса не пусцілі ў Латвію «па меркаваннях бяспекі»

Дзяржаўная памежная ахова Латвіі 3 студзеня паведаміла, што адмовіла ва ўездзе ў краіну грамадзяніну Беларусі. Рашэнне прынята па меркаваннях бяспекі, піша Reform.news.

04.01.2025 / 08:07

Інцыдэнт адбыўся на памежным пункце Патэрніекі. Ніякіх іншых падрабязнасцяў не прыводзіцца.

Грамадзянін Беларусі вярнуўся ў краіну адпраўлення. 

Літовец спрабаваў трапіць у Беларусь па пашпарце сябра. Выявілася, гэта псеўдамільянер, якога ў Літве абвінавачваюць у махлярстве

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка

Польшча плануе скончыць умацаванне мяжы з Беларуссю да лета 2025 года

Nashaniva.com