Палата прадстаўнікоў ЗША пераабрала спікерам рэспубліканца Майка Джонсана

Рэспубліканская большасць Палаты прадстаўнікоў ЗША ў пятніцу пасля зацяжнога працэсу міжпартыйных перамоў і галасавання пераабрала Майка Джонсана на пасаду спікера ў новым скліканні. Адбылося гэта з мінімальнай перавагай, піша Бі-бі-сі.

04.01.2025 / 09:39

Майк Джонсан. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Паводле вынікаў падліку галасоў, агульная колькасць тых, хто прагаласаваў, складае 434, з якіх Майк Джонсан са штата Луізіяна атрымаў 218, [лідар дэмакратаў] Хакім Джэфрыс — 215 і кангрэсмен Цім Эмер — адзін голас», — абвясціў старшыня на пасяджэнні.

Такім чынам, Майк Джонсан атрымаў неабходную большасць, каб быць абраным на пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў 119-га склікання. Джонсан узначаліць ніжнюю палату, якая мае найменшую колькасную перавагу рэспубліканскай большасці за апошнія 100 гадоў.

Каб быць абраным на гэтую пасаду, была неабходная падтрымка не менш за 218 галасоў. Самі ж рэспубліканцы, улічваючы, што кангрэсмен Мэт Гетц падаў у адстаўку ў мінулым месяцы, у цяперашні час маюць усяго 219 месцаў у ніжняй палаце.

Гэта значыць, дастаткова было двух рэспубліканцаў, якія прагаласавалі б «супраць» або «ўстрымаўся», каб заблакаваць абранне новага спікера. Адзін з іх яшчэ да Новага года заявіў, што не падтрымае Джонсана. Яшчэ некалькі прадстаўнікоў кансерватыўнага крыла падчас галасавання ўстрымаліся, аднак пасля паўзы і перамоў з самім Джонсанам усё ж падтрымалі яго.

3 студзеня Кангрэс ЗША пачаў працу ў новым складзе, сфармаваным па выніках выбараў у лістападзе 2024 года. Рэспубліканцы цяпер кантралююць большасць як у Палаце прадстаўнікоў, так і ў Сенаце.

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася

Джо Байдэн лічыць, што мог перамагчы Дональда Трампа, калі б не саступіў месца Харыс

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Nashaniva.com