Германія спрасціла афармленне візаў, у тым ліку для беларусаў
З 1 студзеня жыхары Беларусі могуць падаваць анлайн-заяўкі на афармленне візы на ўезд у Германію. Прычым заяву праз камп'ютар можна аформіць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, Chancenkarte і іншыя тыпы доўгатэрміновых папер.
04.01.2025 / 10:52
Паслугу можна выкарыстоўваць у 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, уключаючы Беларусь. Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, жыхарам Расіі, Казахстана ці Таджыкістана.
Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак лічыць, што такое новаўвядзенне пасадзейнічае прыцягненню ў краіну кваліфікаваных спецыялістаў з усяго свету. Яна адзначыла, што ў цяперашні час дзяржава не можа дазволіць сабе, каб доўгі працэс афармлення дакументаў і чакання перашкаджалі таленавітым людзям прыязджаць у Германію працаваць.
З новага года па-новаму будуць пускаць у Тайланд
Замежнікі змогуць прыязджаць у Беларусь па электронных візах
Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы
Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года