Буйнога пастаўшчыка аштрафавалі за завышэнне цэнаў на агуркі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю аштрафавала аптовага пастаўшчыка «Амега Трэйд», які прадаваў буйным крамам агуркі па завышаных цэнах, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.
04.01.2025 / 11:15
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Паводле даных міністэрства, кампанія ў жніўні-верасні 2024 года прадавала свежыя агуркі па цэнах, якія перавышалі дазволеную нацэнку на 13-38%. Акрамя гэтага, з лютага па верасень кампанія не падавала зусім або падавала недакладныя звесткі.
Замест фактычнай адпускной цаны, паменшанай на памер дадзенай вытворцам зніжкі, у таварасуправаджальных дакументах «Амега Трэйд» была пазначаная адпускная цана вытворцы без уліку зніжкі або з няправільнай зніжкай. Таксама няправільна пазначалі або зусім не пазначалі памер аптовай надбаўкі.
У выніку суд аштрафаваў кампанію «Амега Трэйд» на суму больш за 21 тысячу рублёў, а службовую асобу кампаніі — на 10 базавых велічынь.
Зніжкі на айчынныя тавары будуць дзейнічаць да канца студзеня
Ці могуць не пусціць у краму за 5 хвілін да закрыцця і да якога часу павінны працаваць касіркі
Урад уводзіць ліцэнзаванне на вываз бульбы