У Беларусі зарэгістравалі першы клеткавы прадукт для лячэння раку на аснове кілер-клетак
Спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі распрацавалі першы супрацьпухлінны клеткавы прадукт на аснове клетак-кілераў. Прэпарат ухвалены і зарэгістраваны Мінздароўя, піша «Медицинский вестник».
04.01.2025 / 12:02
Здымак ілюстрацыйны. Фота: threelab.ru
У паведамленні ўдакладняецца, што клеткавая імунатэрапія ў Беларусі актыўна выкарыстоўваецца ў клінічнай практыцы пры лячэнні анкалагічных захворванняў. Гэты падыход лекары выкарыстоўваюць дадаткова да традыцыйных метадаў лячэння, каб знізіць таксічнае дзеянне хіміяпрэпаратаў і павысіць іх эфектыўнасць.
Дапаможныя біямедыцынскія клеткавыя прадукты — гэта перасадачны матэрыял, атрыманы на аснове клетак чалавека, з якімі не рабілася істотных маніпуляцый.
Навукоўцы атрымалі першую ў гісторыі выяву фатона
Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы
Як выявіць анкалогію ў дзіцяці і чаму дактары не рэкамендуюць адпачываць зімой у гарачых краінах
Беларускія анколагі рыхтуюцца да рэзкага росту раку тоўстай кішкі