Беларусбанк мяняе ўмовы абслугоўвання картак

З 1 лютага 2025 года кліентаў Беларусбанка чакаюць новыя правілы. Яны звязаныя з камісіямі за зняцце наяўных, перавыпуск картаў і іншымі паслугамі.

04.01.2025 / 15:17

Банк пачне спаганяць 2,5% ад сумы за зняцце наяўных у банкаматах іншых банкаў.

Змены закрануць і перавыпуск картак у выпадку іх страты або крадзяжу. Міжнародныя карткі будуць каштаваць 12 руб., а перавыпуск Mastercard абыйдзецца ў 20 руб.

Таксама Беларусбанк увёў камісію ў памеры аднаго рубля за правядзенне безнаяўных плацяжоў па рэквізітах праз інфакіёскі, інтэрнэт-банкінг і іншыя сэрвісы банка.

Для ўладальнікаў Mastercard World з лінейкі «Шчодрая» прадугледжана новае правіла: калі на працягу месяца сума безнаяўных аперацый па карце складзе 600 руб. і больш, плата за яе абслугоўванне спаганяцца не будзе.

Сям’я з Брэста паўтара года кідала ў слоік манеткі. Як думаеце, колькі атрымалася назапасіць?

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе

Паставілі кропку ў гісторыі Дэльта Банка

Нацбанк выпусціць памятныя банкноты ў гонар слуцкіх паясоў

Nashaniva.com