Прынамсі 8 шахедаў за ноч заляцела на тэрыторыю Беларусі
Авіяцыя ВПС Беларусі ўначы не падымалася.
04.01.2025 / 16:31
Прыкладны маршрут «шахедаў» над Беларуссю ў ноч з 3 на 4 4 студзеня. Інфаграфіка: «Беларускі Гаюн»
У ноч з 3 на 4 студзеня зафіксавана мінімум восем заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Паводле інфармацыі рэсурсу, дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Брагін і Хойнікі, а таксама праходзілі праз «беларускі калідор».
Першы заход ноччу зафіксаваны ў 23:51, калі БПЛА заляцеў у Камарын. Далейшыя заходы адзначаны ў 00:08, 00:18, тры заходы ў 00:39 і два — у 00:59.
Агулам за 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 395 парушэнняў паветранай прасторы Беларусі дронамі з Украіны і Расіі, сярод іх 5 разведвальных дронаў. Пік прыпаў на лістапад і снежань. За снежань у паветраную прастору Беларусі зайшло не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ «шахед».
За 2024 год у Беларусь заляцелі 395 дронаў з Расіі і Украіны. Большасць з іх — шахеды
СПА Украіны расказала, колькі ракет і дронаў збіла за год
У БДТУ адкрыюць сумесную з расіянамі магістратуру па беспілотніках