У Гомелі аўтамабіль пратараніў будынак

Прычынай здарэння стала дрэннае самаадчуванне кіроўцы.

04.01.2025 / 18:43

Фота з месца здарэння. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Пра гэта паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Прыкладна ў 12:45 44-гадовы кіроўца аўтамабіля «Джылі», рухаючыся па праспекце Кастрычніка з боку вуліцы Жукава ў напрамку Студэнцкага праезду, па папярэдняй інфармацыі, пры павароце направа страціў прытомнасць. Аўтамабіль праламаў металічныя вароты і ўрэзаўся ў фасад будынка. 

У выніку здарэння 41-гадовая пасажырка аўтамабіля была дастаўлена ў бальніцу для абследавання.

Фота з месца здарэння. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Фота з месца здарэння. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Nashaniva.com